Спрашивайте:

Янв

14

Фольк-рок: Рокаш ды Лютавер’е

Автор: Zap

У нядзелю 19 студзеня адпачываем пад фолк-рок ад гуртоў «Рокаш» і «Лютавер’e»! Піва, танцы ды ліцьвінскія сьпевы :) Альбом гурта «Рокаш» «Запалі Агонь» можна спампаваць на афіцыйным сайце.
Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.

Апр

29

Фолькавая пятніца

Автор: Zap

Першыя ў гэтым годзе выступы годзе прыгожага фолк-року Rokash і блюзавых «Росаў» адбудуцца ў «Графіці» ў пятніцу 3 траўня. Мелёдыка, піва ды танцы :)

Хутка ўжо 10 год, як гурт «Рокаш» грае выдатную музыку, што ўяўляе сабою электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі.Разам з тым прысутнічаюць элементы такіх стыляў як фольк-метал, ска, прагрэсіў, арт-рок ды іншых.
Прыходзьце а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбуку і ў ластфм.

Дек

5

Піўны канцэрт.
Rokash і «Кальмары» (Бяроза)

Автор: Zap

7 сьнежня 1877 года Томас Эдзісан упершыню прадэманстраваў Грамафон. Але пятніцу 7 сьнежня 2012 мы прапануем правесьці пад выключна жывы гук і не менш жывое піва!

На сцэне «Графіці» ў гэты дзень выступаюць два з самых піўных і аўтэнтычных гуртоў крыіны. «Рокаш» даставіць класным фолк-рокам з неверагодным вакалам Паліны Дулінец ды прадставіць новыя песьні. А вясёлы калектыў «Кальмары» сьпецыяльна наведаецца ў Менск з Бярозы, каб зграць эксклюзыўную акустычную праграму. Раім не прапусьціць :)

Сінгл з дэбютнага альбому «Кальмараў» можна спампаваць на ultra-music.
Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Окт

3

Вялікі канцэрт гуртоў «Рокаш» і Pawa

Автор: Zap

4 кастрычніка адзін з заснавальнікаў гурта «Рокаш» і музыка іншых праектаў Лявон Казакоў сьвяткуе дзень народзінаў у цёплай ды ўтульнай атмасферы невялікага клюбу Граффіці) У праграме — віншаваньні, торт, добры настрой, вялікі канцэртнэа-фолк каманды «Рокаш» іэтна-дыскатэка ад гурта Pawa — праекта музыкаў Testamentum Terrae і Niko_S.
Начало вечера в 19:00.
Присоединяйтесь к встречам вконтакте и в ластфм.

Июн

9

5 год па хвалях року

Автор: Zap

Так здарылася, што менавіта 5 гадоў таму ў 2007 годзе ў нашым клюбе адбыўся першы супольны канцэрт нэафолк-рок гурта Rokash і блюз-каманды Rosy, што са Стаўбцоў. За гэты час прайшло шмат імпрэзаў, новых песень і рэлізаў, але застаўся ўсё той жа рокавы драйв, добры настрой і сапраўдная беларуская музыка.
Музыкі запрашаюць адзначыць гэтую дату першым летнім фолкавым канцэртам 14 чэрвеня. Мора піва, аўтэнтічнага фолк-року, шыкоўнага вакалу Паліны Дулінец і аўтарскага блюзу.

Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Окт

19

Сярэднявечная вячэра з «Рокашам» і «Клічам»

Автор: anisimau

Доўгачаканы сольны канцэрт фольк-рок гурта зь Менску адбудзецца ў клюбе «Графіці» 25 кастрычніка. Слухачоў чакаюць піўныя гімны, ваяўнічыя баляды, традыцыйныя фолькавыя матывы ў выканаьні пранізьліва мілагучнага вакала Паліны Дулінец. Музыкі прадставяць публіцы свой дэбютный альбом «Запалі агонь», пра які галоўны ідэолаг гурта Лявон Казакоў распавёў у інтэрв’ю.
RokashДапамагаць ствараць сярэднявечную беларускую атмасферу будзе фольк-метал гурт «Кліч», які ўпершыню выступіць на нашай сцэне. Пачатак застольля а 19:00!

Окт

12

Рокаш

Автор: moto

Цяжка сказаць, зь якога менавіта часу можна пачынаць гісторыю гурта «Рокаш». Ідэя стварэньня зьявілася яшчэ напрыканцы 2003 году, калі чацьвёрка сяброў, аб’яднаных агульнымі поглядамі на гісторыю, музыку, мову і лад жыцьця вырашыла паспрабаваць свае сілы ў музычнай сфэры. Іх імёны былі: Стась Багданаў, Мікола Ліпневіч, Мікола Маркоўнік і Лявон Казакоў. Першапачатковай канцэпцыяй патэнцыяльнага гурта быў стыль beerfolk, ці піўны фольк. На працягу 2003 году Лявонам былі напісаныя некалькі песень у гэтай стылістыцы. Гісторыя захавала тры зь іх. Яны называліся «Наша піва», «Карчма» і «Хмяльны бранль». Заставалася адна праблема — гэтыя песьні фактычна не было каму граць. Бо так атрымалася, што ў гурце ад пачатку было два ўдарнікі і два вакаліста. Сытуацыя была амаль безвыходная, але лёс верыў у нас.

Дзякуючы нашым сяброўкам Алене (Decadence) і Наташы (Venomous Butterfly) адным халодным студзеньскім вечарам 2004 году ўдзельнікі гурта пазнаёміліся з таленавітым гітарыстам і файным чалавекам Алесем Акульчыкам. Дзякуючы яму пачалі стварацца першыя мэлёдыі. Акрамя гэтага быў зьдзейсьнены канцэптуальны паварот у ідэйнай афарбоўцы песень. Поруч са старымі бірфолькавымі тэмамі пачынаюць зьяўляцца новыя кампазыцыі, якія мелі патрыятычную, сярэднявечную і, у некаторых выпадках, нават філязофскую афарбоўку. Самай яскравай песьняй гэтага пэрыяду можна назваць «Баляду пра ліцьвіна», якая на доўгі час стала пэўнай візытоўкай «Рокаша». Разам з тым моцна адчуваецца недахоп інструмэнтаў. Пачынаюцца пошукі чалавека, які мог бы граць на якім-небудзь духавым інструмэнце. Нарэшце, летам 2005 году адзін з нашых сяброў, Паша Грабчыкаў, знаёміць нас з цудоўнай флейтысткай Вольгай Драпезай. Дзякуючы яе прыходу, ўжо пачынае фармавацца індывідуальны саўнд «Рокаша». У гэты ж час астатнія ўдзельнікі гурта пакрысе пачынаюць асвойваць новыя інструмэнты. Усіх зьдзіўляе Мікола Ліпневіч, які за кароткі час здолеў навучыцца граць на блёк-флейтах. У той жа час Лявон пачынае аздабляць песьні гукамі варгану. Старыя кампазыцыі атрымоўваюць новую афарбоўку. Читать полностью »