Спрашивайте:

Мар

4

Паліна Рэспубліка і сябры ў «Мулен Руж»

Автор: Zap

Будучы канцэрт Паліны Рэспублікі можна назваць бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але пасьпяховую кар’еру, якая пачалася зь перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнаньня «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі парталу Tuzin.fm. З 17 год Паліна пасьпяхова грае сольныя канцэрты і пастаянна пашырае геаграфію выступаў. Летась яна зьезьдзіла ў міні-тур па Ўкраіне, дзе здабыла нямала прыхільнікаў. Сёлета 14 лютага Паліна ў супольным канцэрце з Akute дала выдатны канцэрт у КЗ «Віцебск». Апошні сынгл сьпявачкі «Лета» трымаецца ў лідэрах чарту на Tuzin.fm блізу 20 тыдняў.
Да вялікага сольнага канцэрту ў менскім клюбе «Мулен Руж» (вул. Сухая 2), які прыпадае якраз на яе 20-годзьдзе, Паліна рыхтуе разам з музыкамі адмысловую праграму. Склад гурта пашырыўся, далучыліся бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сьцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучыць віялянчэль Аляксандры Аляксюк.

«Шмат ужо знаёмых нашым аматарам песень прагучаць у новых аранжароўках, у чымсьці больш танцавальных, а ў чымсьці і больш драматычных. Разам з тым мы не адмянялі пяшчотнай лірыкі і зусім акустычнай Паліны. Як мне падаецца, бяз гэтага нельга. Будуць абавязкова і новыя песенькі, але гэта сакрэт. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца і канцэрт атрымаецца сьвяточным для ўсіх», — распавядае пра свае чаканаьні ад будучага выступу сьпявачка.

Паліну падтрымае адзін зь яе ўлюбёных гуртоў на беларускай сцэне — BosaeSonca, які летась выдаў адразу два прыгожыя і адметныя альбомы «Zalaty» і «Адпусьці». Апошні атрымаў узнагароду за лепшы беларускамоўны альбом 2013 году ад сайту experty.by

Канцэрт 8 красавіка пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», які прадстаўляе партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі» і творчай камандай паб-клюбу «Графіці».

Квіткі: 100 000 (танцпляц), 120 000 – 190 000 (столікі). Набыць можна ў паб-клюбе «Графіці» (зав.Калініна, 16), а таксама ў касах і он-лайн праз Kvitki.by.

Інфалінія: 638-44-44 (Velcom, MТС, life)

Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце, у фэйсбуку і ў ластфм.

Мар

22

Акустыка з Палінай Рэспублікай

Автор: Zap

Адкрыцьцё году па версіі Ultra-Music, маладая беларуская зорка Паліна Рэспубліка ў панядзелак дае традыцыйны сольнцы канцэрт у «Графіці» — у дзьве гітары, кантрабас і, безумоўна, голас :)
Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце і ластфм.

Янв

3

Калядная акустыка

Автор: Zap

Мінулы год падараваў нам свае адкрыцьці. Адзін з найбольш яскравых дэбютаў, маладая сьпявачка Паліна Рэспубліка, запрашае вас адзначыць сьвяты й правесьці казачны вечар 7 студзеня новага 2013 года разам.
Прыходзьце а 18:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Окт

21

Добры аўторак з Палінай

Автор: Zap

Адна з найвядомейшых маладых беларускіх сьпявачак Паліна Рэспубліка ў аўторак 23 кастрычніка дае традыцыйны сольны акустычны канцэрт у клюбе «Графіці».

Пачатак а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Июн

7

ПІКНІК.BY — 1 июля — Шабли

Автор: Zap

Большие оупен-эир фестивали — модное и популярное явление как в Европе, так и во всем мире. Любимые музыкальные коллективы, развитая инфраструктура развлечений, ощущение свободы и знакомые лица вокруг… Такие праздники под открытым небом затягиваются на недели и привлекают сотни тысяч гостей. Не обошли стороной фестивали и Беларусь. Некоторые случаются однажды, некоторые уже становятся традицией. Рождение нового постоянного фестивального бренда знаменует второй «Пикник», организовываемый агентством IBAD и музыкальным клубом «Граффити».

В ежедневном марафоне концертов и вечеринок стены клуба посетило огромное количество коллективов и исполнителей. Одни радуют слушателей регулярными встречами, другие время от времени заполняют поклонниками крупнейшие площадки города. Мы решили совместить уют и атмосферу глобального мероприятия на большом фестивале «ПІКНІК.BY», который состоится 1 июля на хуторе «ШАБЛІ» — зарекомендовавшим себя местом проведения неординарных мероприятий на свежем воздухе.
1 июля в 100 км от Минска вас ждут две сцены с лучшими белорусскими командами. Рок, регги, фолк, электроника и фанк, — каждый найдет что-то свое в более чем двадцати часах музыкального драйва. Для полноты ощущений и всетороннего отдыха мы приготовили множество активных площадок, сувенирных и продуктовых лавочек, выставок и представлений. Меломаны, гурманы, любители хорошо и со вкусом провести время – приезжайте, отдыхайте, набирайтесь позитива, пока лето в полном разгаре!

Для вас будут работать большая электрическая сцена, организованная музыкальным паб-клубом «Граффити», сцена «Жывы Тузін» с unplugged и не только программой, созданной при поддержке сайта «Тузін Гітоў» и кампании «Будзьма Беларусамі», а также ночная диджей-вечеринка в импровизированном клубе $ARA¥.

На главной сцене выступят: кабаре бэнд «Серебряная свадьба», Akute, Botanic Project, Кассиопея, Chiefs Band, The UNB, Черчилль (RockerJoker), Красные Звезды, Monkey Bite.

Сцена «Жывы Тузін»: Pomidor/off, Паліна Рэспубліка, Нагуаль, Гаротніца, Анастасія Шпакоўская, Князь Мышкін, Pawa, Diamos Roll&Руся, HandMadE, Людзі на балоце, Guda, Танцы з Бубнам.

А таксама паэты: Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Антон Рудак, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч, Ася Волкава, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч.

Ночную вечеринку в $ARA¥ club создают: SheJay Ksana, Andy Roc, Коромыслов, Stereobeaver (Вильнюс), Папа Бо, Катя Пытлева.

Вести мероприятие будут Илья Малиновский, Катя Пытлева и Олег Хоменко.

Подробно об исполнителях, расположении и меропрятии в целом — на официальном сайте фестиваля. Присоединяйтесь к встречам вконтакте, в фейсбук и ластфм.

В клубе «Граффити» еще остались льготные билеты по цене 90 000 рублей. Совсем скоро они появятся во многих кассах Минска и на сайте ticketpro.by, но будут стоить немного дороже. Спешите! :)

Май

12

Акустыка: Rahis і Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

Адзін з прыемных акустычных вечароў, што вельмі пасуюць «Графіці» сваёй ўтульнай хатняй атмасферай, адбудзецца ў клюбе на завулку Калініна ў бліжэйшы чацьвер. Для вас выступяць адны з найбольш цікавых «гітарных» беларускіх артыстаў.

Гурт Rahis даўно вядомы айчыннаму слухачу, акорды і тэксты ўжо сталі народнымі, а калектыў перажыў некалькі рэінкарнацый, выступаючы і з моцнай электрычнай праграмай. Цяпер Дзяніс і Зьміцер зноўку unplugged зайграюць для вас улюбёныя баляды. Паслухаць альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» можна тут.

Новая зорка на беларускае сцэне, Паліна Рэспубліка, зусім нядаўна ўварвалася ў сферу айчыннай музыкі, аднак хутка займела вялізнае кола прыхільнікаў. 18-гадовая дзеўчына заварожвае шчырымі, простымі і таленавітымі тэкстамі, гэтак і музыкай: Паліна пасьпела нават запісаць песьню з рок-гуртом «Hasta La Fillsta». Паслухаць яе можна тут

Пачатак а 19:00. Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ластфм.

Апр

10

Паліна Рэспубліка: канцэрт на біс

Автор: Zap

Спявачка Паліна Паланейчык, вядомая як Рэспубліка Паліна, адзначыла 18-годдзе шыкоўным канцэртам у дарэшты запоўненым клубе 8 красавіка. Яна была настолькі расчуленая прыязным прыёмам гледачоў, што расплакалася падчас бісу і назвала гэты дзень найлепшым у сваім жыцці. Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут.

Паглядзець здолелі ня ўсе! А таму 16га красавіка Паліна зграе дадатковы канцэрт. Для ўсіх, хто хацеў патрапіць, патрапіў і жадае яшчэ, ці для тых, хто пачаў жадаць толькі зараз.

Пачатак а 19:00, а месцы ўжо можна замаўляць!

Фев

14

Урбан акустыка: Recha + Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

Гурт Recha надоўга ўвайшоў у абойму традыцыйных выступоўцаў нашага клюбу. Не здарма: музыка, танцы ды добрыя тэксты гурта прывабліваюць слухачоў з першых песень. Вельмі хутка можна будзе зноўку ў гэтым упэўніцца: гурт Андруся Такінданга выступіць на нашай сцэне ўжо 20 лютага.

Кампанію добраму калектыву складзе маладая сьпявачка Паліна Рэспубліка. Адкрыцьцё году па версіі партала «Тузін Гітоў», дзеўчына-бард вельмі ўразіла нашых наведвальнікаў на апошнім канцэрце праекта Тузін Unplugged, выступішы перад гуртом J:Морс. Мы артымалі шмат прапановаў як мага хутчэй зрабіць канцэрт Паліны: сустракайце! :)
Супольны канцэрт Recha і Рэспублікі Паліны ў паб-клубе «Графіці» 20 лютага пачнецца а 19:00. Запрашаем!

Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце і ластфм.

Янв

22

«Тузін. Unplugged» 30 студзеня:
BosaeSonca і J:Морс + Паліна Рэспубліка

Автор: Zap

У панядзелак, 30 студзеня, упершыню на нашу сцэну выйдзе адзін з вядомейшых гуртоў краіны — рамантычна-метафарычны J:Морс. А разам з ім — цікавыя маладыя выканаўцы.
Гурт BosaeSonca проста феерычна нагадаў пра сябе на пачатку гэтай зімы праз досыць працяглую паўзу ў чатыры гады. Іх новая кампазіцыя «Зіма» апынулася ў лідэрах чарту, прапусьціўшы наперад толькі песьні «Воплей Відоплясова» і «Ляпіса Трубяцкога». А па выніках сьнежня гэтая кампазіцыя стала яшчэ і самай запатрабаванай песьняй месяца на Tuzin.FM. 30 студзеня гурт выступіць з акустычнай праграмай на «Тузін. Unplugged». Цікава, што да арыгінальнага складу гурта дзеля гэтага выступу далучыцца новыя музыкі: «Мы паставіліся неабыякава да гэтай прапановы, таму вырашылі падрыхтаваць незвычайную праграму пры ўдзеле струннага трыё», — кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў.

Гурт J:Морс для выступу на «Тузін. Unplugged» таксама рыхтуе адмысловую акустычную праграму. «Пры складаньні трэк-ліста мы абавязкова ўлічам тое, што будзем граць у надзвычай інтымнай атмасфэры, калі няма ніякай мяжы паміж публікай і артыстам, — кажа лідэр каманды Ўладзімер Пугач. – Гэта вельмі адказна і няпроста выступаць на такой блізкай адлегласьці, таму наш канцэрт 30-га будзе нагадваць у нечым сьпевы ля вогнішча». Пры гэтым, музыка заўважае, што наўмысна пакідае момант імправізацыі: трэк-ліст на гэты вечар будзе складзены прыблізны і можа зьмяняцца ў залежнасьці ад рэакцыі слухачоў.

Да ўсяго, спэцыяльным госьцем вечарыны будзе Паліна Рэспубліка, прызнаная парталам Tuzin.FM галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. 17-гадовая сьпявачка сыграе некалькі песень, якія палюбіліся ўжо яе прыхільнікам.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу «Тузін. Unplugged» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыка і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сталага партнэра «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі». Пачатак вечара а 19:00!