Спрашивайте:

Фев

10

СашБаш. Вечар высакавольтнай паэзіі

Автор: Zap

Не, гэта не трыб’ют на Аляксандра Башлачова, і зусім не вечарына рускага року. Проста ў гэты дзень маладыя менскія музыкі і паэты дадуць разрад, каб шарахнула, у памяць пра Сашбаша, геніяльнага рускага рок-паэта. Генератары электрычнасці: Яўген Барышнікаў, «Нельга забыць», Віталь Рыжкоў, «Бабэобі» (Дар’я Кадамская і Ксенія Шашко), Аляксей Несцераў, «Гарадскі вал» (музычна-падрыўная брыгада пад кіраўніцтвам Рамана Абрамчука).
Пачатак вечара а 19:00.
Далучайцеся да сустрэчаў укантакце і ў ластфм.

Апр

20

GOMF III: «BosaeSonca», «Нельга Забыць!», «Інфрачырвоны выдых»

Автор: Zap

24 красавіка на традыцыйным аўторкавым канцэрце «Graffiti Open Music Fest III» сустрэнуцца тры цікавыя беларускія гурты. Некаторыя ўжо можна назваць вядомымі беларускімі зоркамі, іншыя толькі пачынаюць выступаць на клюбнай сцэне. Сутракаем:

«Інфрачырвоны выдых»
Дэбют таямнічы калектыў, што грае сумесь трып-хопу, эмбіенту і электронікі, чакае на новых слухачоў.

«Босае Сонца» (укантакце)
Міні-аркестр пад кіраўніцтвам Алеся Кот-Зайцава зграе адмысловую акустычную праграму. Лёгкі рок і мілагучнасьць песьняў робяць «Босае Сонца» адным з найбольш перспектыўных гуртоў новай хвалі беларускага року.

«Нельга Забыць» (укантакце)
Новая праграма паэтычна-музычнай каманды рысвечаная праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве, спробе зразумець сваё месца ў тэрытарыяльным аб’яднанні “Беларусь” і знайсці кропку адліку, для таго каб пачаць будаваць сябе і прастору вакол.

Весьці мерапрыемства будзе вядомы нашым гасьцям шоўмэн Ільля Маліноўскі. Пачатак а 19:00!

Далучайцеся да сустрэчы ў кантакце і ластфм.