Спрашивайте:

Май

15

Banana Party!

Автор: Zap

Мы працягваем серыю Tropical Bass вечарын у «Графіці». На гэты раз героем тусоўкі стане банан – сымбаль трапічнага Інтэрнацыяналу, дзякуючы якому жыхары нізкіх шырот не падаліся ў бізнэсмэнства і бізнэсвумэнства, а засталіся на пляжы граць сваю гарэзлівую музыку. Спецыяльны рэйс кампаніі United Fruit Company разам з экзатычнымі фруктамі прывязе не адну тону кумбіі, бэйлі-фанка і кудура, а спэшл госць, якога мы адмыслова выцягнулі з Літвы, Stereobeaver, пазнаёміць нас з трапічным фанкам тых рэгіёнаў.
Banana DJs:

★ STEREOBEAVER ★
Moombahton / Baltimore / Funky Business (sc, mc)

★ KORNEJ ★ (mc)
Cumbia / Baile Funk / Kuduro

+ bonus: кожнаму наведвальніку банан на ўваходзе. Увага! Колькасць бананаў строга абмежавана!

Начало вечеринки в 23:00.
Присоединяйтесь к встречам вконтакте и в фейсбуке.

Апр

4

Summer Breeze Party

Автор: Zap

6 красавіка ў клубе «Графіці» адбудзецца першая ў гэтым годзе трапічная вечарына Summer Breeze Party, на якую прыляцяць першыя ластаўкі надыходзячага лета. Напрасткі з выраю яны прынясуць шмат свежай экзатычнай музыкі: з далёкай Калумбіі – запальную кумбію, з карнавальнага Рыа – энергічнага бэйлі-фанка, ангольцы ды партугальцы забяспечаць сакавітым кудура, а над Балканамі яны не прамінуць развучыць некалькі новых этнічных бітоў.
З птушынай будуць перакладаць DJs:

★ PAPA BO SELEKTAH ★
(Cumbia / Folk Step / Balkan Beat)
http://www.mixcloud.com/papaboselektah/
http://bo-promo.com/

★ KORNEJ ★
(Cumbia / Baile funk / Kuduro)
http://www.mixcloud.com/Korney/
http://contrabass.by/

+ танцавальны бонус:
✔ майстар-клас па бразільскаму фанку ад FICAG.BY

Трапічнае шэсце па Беларусі працягваецца! Прыходзьце, будзе горача!
Пачатак а 23:00.
Далучайцеся да сустрэчащ укантакце і ў фэйсбуку.