Спрашивайте:

Граффити бар

Беларусь, Минск, пер. Калинина, 16
Будние с 19:00, выходные с 13:00. До 23:00 в будние, пт-сб до 4:00
Инфолиния: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444

Открываемся через
9 часов 19 минут


!

Запись:
11.05.11

Творчы вечар Лявона Вольскага

12 i 13 траўня – Лявон Вольскі — беларускі музыка, літаратар і мастак.

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў з пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х.

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» плытку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., якi за 13 гадоў выпусцiў 8 альбомаў і стаў самым папулярным беларускім рок-гуртом. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзiмiрам Пугачам ды іншымі). Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі.

Фотаздымкі з канцэрта Лявона глядзiце тут.

Ваш отзыв