Спрашивайте:

Граффити бар

Беларусь, Минск, пер. Калинина, 16
Будние с 19:00, выходные с 13:00. До 23:00 в будние, пт-сб до 4:00
Инфолиния: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444

Открываемся через
8 часов 20 минут

май

18

Запись:
17.04.14

Конкурс! Адбор на 2-i фэст «Травень»

Абвешчаны адбор на другі фэстываль акустычнай музыкі «Травень», што плянуецца правесьці ўвосень 2014.

Больш за дзесятак гуртоў і выканаўцаў выказалі жаданьне паўдзельнічаць у першым фэсьце акустычнай музыкі «Травень», які пройдзе 18.05 у клюбе «Мулен Руж». У сувязі з такім інтарэсам з боку музыкаў, арганізатары мерапрыемства – партал Tuzin.fm, паб-клюб «Графіці» і кампанія «Будзьма беларусамі!» – вырашылі зладзіць адборачны тур на другі фэстываль.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 18 траўня ад выканаўцаў, што працуюць у жанры «сьпеўная паэзія» (уласныя і чужыя вершы ў мінімальным акустычным суправаджэньні) і гуртоў, што маюць акустычную праграму. Для гэтага на e-mail pub@graffiti.by з пазнакаю «Травень» трэба даслаць інфармацыю пра гурт, фота, тры песьні (можна дэма ці відэа).

Адборачныя канцэрты пройдуць на пляцоўцы клюбу «Графіці» цягам усяго лета ў некалькі тураў. Фінал – 3 верасьня. Па выніку два фіналісты возьмуць удзел у другім фэстывалі «Травень», які плянуецца правесьці ў адным з сталічных клюбаў увосень, а таксама атрымаюць падарачны сэртыфікат ды іншыя прыемныя прызы ад арганізатараў фэсту.

Па ўсіх пытаньнях можна тэлефанаваць на інфалінію 638-44-44 (зь любога апэратара)

Ваш отзыв